Бібліятэкар Паплаўскай сельскай інтэгрыраванай бібліятэкі ГУК “Бярэзінская цэнтральная раенная бібліятэка” правяла для навучэнцаў мясцовай школы інфарм-дайджэст “Так паступаюць піянеры”.
27 жніўня 1975 года, ратуючы дзяцей з пажару ў в. Сасновае Балота, загінула вучаніца Паплаўскай школы 14-гадовая піянерка Галіна Вішнеўская. Яе імя носіць піянерская арганізацыя ДУА "Паплаўская сярэдняя школа Бярэзінскага раёна", дзе на другім паверсе знаходзіцца бюст выратавальніцы.
Галіна Вішнеўская пасмяротна ўзнагароджана медалем “За адвагу на пажары”. Яе імя навечна занесена ў Кнігу гонару Рэспубліканскай і ўсесаюзнай піянерскіх арганізацый імя У.І.Леніна.
Дзеці з цікавасцю праслухалі верш А.Мароза “Ты з намі, Галіна”.
Патрыятычная пятніца паспрыяла выхаванню ў сучасных школьнікаў пачуццяў мужнасці, адвагі, міласэрнасці.
Пятніца гонару для школьнікаў
22.05.2026
Мы в соцсетях & RSS