У рамках беларускамоўнай пятнiцы "Кожная пятнiца - роднае свае" у дзіцяча-юнацкім сектары ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” адкрыта выстава для школьнікаў "Піянер - значыць першы" да 65-годдзя ганаровай піянеркі Рэспубліканскай і Усесаюзнай піянерскай арганізацыі Галіны Вішнеўскай, пасмяротна, 02.10.1975 г., ўзнагароджаннай медалем "За адвагу на пажары". Яе імя носіць піянерская арганізацыя ДУА "Паплаўская сярэдняя школа Бярэзінскага раёна".
Таксама на выставе прадстаўлены кнігі Пятра Рунца, які настаўнічаў у Бярэзінскім раёне, пісаў творы пераважна для дзяцей. Склаў зборнік успамінаў дзяцей пра вайну "Ніколі не забудзем".
Піянеры заўсёды трымаліся разам: «адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго». Сучасныя дзеці павiнны помнiць, што падставіць плячо сябру і дапамагчы без нагадвання — гэта каштоўна ў любы час.
Мы в соцсетях & RSS