Выступленне народнага ансамбля песні “Лявоніха”

18.05.2026

Багушэвіцкая бібліятэка-клуб ладзіць мерапрыемствы па арганізацыі вольнага часу насельніцтва, запрашае творчыя калектывы з канцэртнымі праграмамі, якія заўсёдна радуюць жыхароў аграгарадка. У чарговыя майскія выхадныя прайшло выступленне народнага ансамбля песні “Лявоніха” Бярэзінскага РЦК з канцэртнай праграмай “Валошкавы край”. Добра вядомыя і новыя песні ў выкананні прыгожых жанчын і харызматычнага гукарэжысёра і саліста Генадзя Гоцмана сталі сапраўдным святам для жыхароў і гасцей аграгарадка. Удзячныя гледачы падпявалі і танцавалі разам з артыстамі, шчыра ўзнагароджвалі іх апладысментамі і кветкамі і запрашалі зноўку на сцэну.

поделиться в: