Да Сусветнага дня памяці ахвяраў ВІЧ-інфекцыі ў Багушэвіцкай СШ падчас мерапрыемства шостага школьнага дня “ВІЧ: вы ўпэўнены, што гэта не тычыцца менавіта вас?” супрацоўнікі Багушэвіцкай бібліятэкі-клуб правялі ўрок-папярэджанне “Памятаем. Ведаем. Папярэджваем”. Вучні пазнаёміліся з актуальнай медыцынскай статыстыкай па выяўленні ВІЧ-інфекцыі ў Беларусі. Асаблівая ўвага была звернута на падтрыманне сапраўдных сямейных каштоўнасцей: цнатлівасці, вернасці ў зносінах. Бібліятэкар правяла прэзентацыю выставы "Літаратурны SOS - праблема ВІЧ мовай кніг", прадстаўленыя на якой падштурхоўваюць чытача да разважанняў аб кволасці жыцця ў эпоху ВІЧ-рызыкі.
Да Сусветнага дня памяці ахвяраў ВІЧ-інфекцыі
18.05.2026
Мы в соцсетях & RSS