Выстава дзіцячых малюнкаў

15.05.2026

У рамках беларускамоўнай пятнiцы "Кожная пятнiца - роднае свае" у дзіцяча-юнацкім сектары ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” адкрыта выстава дзіцячых малюнкаў “Я намалюю нашу сям’ю”, прымеркаваная да Дня сям’і.

На выставе прадстаўлены работы юных чытачоў, якія праз фарбы і аловак выказалі свае пачуцці да самых блізкіх людзей. Кожны малюнак — гэта ўнікальная гісторыя пра цёплыя сямейныя моманты, сумесныя святы, пра бацькоў, братоў i сясцёр. Дзеці паказалі, якой яны бачаць сваю сям’ю: дружнай, шчаслівай і непаўторнай.

Выстава не толькі радуе вока яркімі вобразамі, але і нагадвае пра важнасць сямейных каштоўнасцей, клопату і ўзаемаразумення. Запрашаем усіх жадаючых наведаць бібліятэку і палюбавацца творчасцю маленькіх мастакоў!

поделиться в: