Да Сусветнага дня Зямлі

11.05.2026

Да Сусветнага дня Зямлі, які адзначаўся 22 красавіка, у экалагічным класе Багушэвіцкай СШ прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Беразавічок”. Нягледзячы на вецер і даждлівае надвор’е, экалагічнае падарожжа “Май лясы прыбірае, лета ў госці чакае” адбылося! Юныя чытачы пазнаёміліся з ляснымі жыхарамі нашай краіны, даведаліся, як працуе “кветкавы гадзіннік”, як дазнацца пра ўзрост ёлкі ці хвоі, а таксама, колькі жыве хваінка ёлкі і яшчэ шмат цікавых звестак аб лясных таямніцах. А дапамаглі ім у гэтым невялікія, але вельмі пазнавальныя кніжкі з серыі “Расказы дзеда Прыродаведа”.

поделиться в: