Патрыятычная пятніца “Імя земляка на сцягу Перамогі”.
Супрацоўнікі Багушэвіцкай СІБК сумесна са школай правялі гадзіну-рэквіем “Яны змагаліся за Перамогу”. Пачалося мерапрыемства ўскладаннем кветак да помніка жыхарам Багушэвіч - удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Працягам сталі мітынг і музычна-літаратурная праграма ў школе.
У гонар года Беларускай жанчыны ў школьным музеі адбылася гадзіна гонару “Яна дапамагала вызваляць Бярэзіншчыну”, прысвечаная нараджэнцы Багушэвіч, партызанскай сувязной Сцярлёвай Вользе Тарасаўне, якая ў пасляваенныя часы працавала настаўніцай Багушэвіцкай СШ. Удзельнікі мерапрыемтва пазнаёміліся з біяграфіяй нашай слаўнай зямлячкі, гучалі яе ўспаміны аб ваенным часе. Шмат гаварылася і пра тое, што менавіта беларускія жанчыны сталі тым лакаматывам, галоўнай аднаўляльнай сілай эканомікі і народнай гаспадаркі нашай краіны, якая больш за іншыя савецкія рэспублікі пацярпела падчас вайны. Жанчыны: маці, настаўніцы, медыкі, трактарысткі, будаўніцы, рабочыя заводаў і фабрык, замянілі сваіх загінуўшых бацькоў, мужэй, сыноў і падымалі з руін вёскі і гарады Беларусі, расцілі хлеб і дзяцей, і будавалі лепшую будучыню для нас.
Працягам патрыятычнай пятніцы “Імя земляка на сцягу Перамогі” стала прэзентацыя выставы “Беларускія пісьменнікі пра вайну”, на якой наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з творамі В.Быкава, А.Адамовіча, І.Мележа, І.Сяркова, Я.Маўра і іншых беларускіх аўтараў, прысвечанымі Вялікай Айчыннай вайне. Асаблівую ўвагу супрацоўнікі бібліятэкі ўдзялілі аповесці нашага земляка, нараджэнца в.Рачыборак, Я.Курто “А жыцце адно”. Напрыканцы мерапрыемства адбылося акно рэкламы «Кніга пра салдат-пераможцаў у Берліне», прысвечанае 30-годдзю аповесці В.Быкава “Пакахай мяне, салдацік”.
Гадзіна-рэквіем “Яны змагаліся за Перамогу”
11.05.2026
Мы в соцсетях & RSS