Патрыятычная пятніца “Імя земляка на сцягу Перамогі

11.05.2026

Святу Перамогі была прысвечана патрыятычная пятніца “Імя земляка на сцягу Перамогі” ва Ушанскай сельскай інгтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная районная бібліятэка”. Для дарослых наведвальнікаў адбылася краязнаўча-патрыятычная гадзіна “Ішлі па вайне дзяўчаты”, у час якой гаворка вялася аб жанчынах – Героях Савецкага Саюза, змагаўшыхся на франтах Вялікай Айчыннай выйны. Асаблівая ўвага ўдзялялася жанчынам-беларускам, якім давалося ў ваенны час нараўне з мужчынамі абараняць сваю Радзіму. Падчас мерапрыемства ўзгадалі і пра нашу зямлячку Рамановіч Марыю Лукінічну, ўдзельніцу партызанскага руху. Адна з вуліц горада Беразіно носіць яе імя.
У гэты ж дзень для школьнікаў быў праведзены літаратурны агляд “Войной расстрелянное детство” серыі кніг “Дети войны”. Дзеці вайны. Хто яны? Як і чым жылі ў тыя страшэнныя гады? Кім сталі выжыўшыя? Такія тэмы ўзнімаюцца ў гэтых кнігах, напісаных са слоў дзяцей, што прайшлі вайну і засталіся ў жывых. Мы заўсёды павінны памятаць, а падрастаючае пакаленне ведаць, аб тых трагічных днях каб больш ніколі не паўтарылася вайна за нашымі вокнамі, на нашай Радзіме.

поделиться в: