Патрыятычная пятніца “Імя земляка на сцягу Перамогі”

08.05.2026

Праект “Кожная пятніца – роднае, сваё” у Паплаўскай сельскай бібліятэцы напярэдадні свята Перамогі меў патрыятычны характар і быў прысвечаны землякам, ўдзельнікам вайны. Патрыятычная пятніца “Імя земляка на сцягу Перамогі” была адрасавана мясцовым школьнікам. У творчай садружнасці бібліятэкара і настаўніцы гісторыі Паплаўскай школы ім была прапанавана краязнаўча – патрыятычная гадзіна “Змагалася нараўне з мужчынамі” пра нашу зямлячку, партызанскую сувязную Марыю Сітнік, чыё імя значыцца ў раённай кнізе “Памяць”. Бібліятэкар распавяла пра трагічны лёс жыхаркі вёскі Новіны, над якой акупанты ўчынілі трагічную жорсткую расправу ў лесе. Зараз на месцы гібелі мужнай сувязной ўзведзены помнік, які з’яўляецца месцам ўшанавання ахвяраў вайны. Вучань Цімафей Клімовіч прадставіў аднакласнікам прэзентацыю “Подвигу героев-земляков –вечная память». Такім чынам, патрыятычная гадзіна засведчыла пераемнасць памяці аб героях і ахвярах вайны, якія збераглі для сучаснікаў мірнае неба.

поделиться в: