«Змагаліся побач з мужчынамі»

08.05.2026

У рамках патрыятычнай пятніцы “Імя земляка на сцягу Перамогі” рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё!» супрацоўнік Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэкі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прапанавала вучням сярэдніх класаў краязнаўча-патрыятычную гадзіну «Змагаліся побач з мужчынамі». Гаворка вялася пра гераічную біяграфію былой вучаніцы Пагосцкай школы, настаўніцы па адукацыі партызанскай сувязной Марыі Рамановіч, у гонар якой названа вуліца ў райцэнтры Беразіно. Супрацоўнік бібліятэкі пазнаёміла вучняў з кароткім жыццёвым шляхам зямлячкі, які так жорстка абарвала вайна. Затым адбыліся гучныя чытанні «Балады пра партызанскую сувязную Марыю Рамановіч» аўтарства бярэзінскага журналіста і паэта І. Маркевіча з самавыдатаўскага зборніка Бярэзінскай ЦБ “Жыццё, як паэма”. На мерапрыемстве прысутнічаў настаўнік гісторыі Мястоўскі Сяргей Явгенавіч, які расказаў прысутным пра беларускіх жанчын-франтавічак. На прыканцы сустрэчы да ўвагі дзяцей быў прапанаваны відэафільм «Жанчыны на вайне».

поделиться в: