Да Міжнароднага дня друку (05.05) у Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб прайшла прэзентацыя выставы перыядычнага друку “Сапраўдныя навіны нашай краіны”. Дзецям і дарослым былі прапанаваны новыя нумары часопісаў і газет, якія атрымлівае бібліятэка. Падчас прэзентацыі наведвальнікі даведаліся, што галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага часопіса “Маладосць”, аднаго са старэйшых і найбольш папулярных беларускіх выданняў, з’яўляецца Вольга Рацэвіч, нараджэнка Бярэзіншчыны. Таксама цікавай навіной стала тое, што 2 лістапада гэтага года наша раённая газета “Бярэзінская панарама” будзе адзначаць сваё 95-годдзе.
Прэзентацыя выставы перыядычнага друку “Сапраўдныя навіны нашай краіны”
08.05.2026
Мы в соцсетях & RSS