Наш зямляк, пісьменнік і мастак, ветэран журналістыкі, майстар друкаванага слова Уладзімір Несцяровіч сёлета прадставіў чытачам сваю новую кнігу, паэтычны зборнік “Святло вачэй”, якая пабачыла свет у сталічным выдавецтве “Чатыры чвэрці”. Падзея актуальная, каб напісаць пра яе напярэдадні Дня друку, улічваючы яшчэ і тое, што Уладзімір Паўлавіч шмат гадоў аддаў рабоце ў раённай газеце “Бярэзінская панарама”.
📚Сёлета кніга таксама была прадстаўлена на ХХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая праходзіла ў выставачным комплексе “БелЭкспа” ў сталіцы Беларусі, і выклікала цікавасць выдаўцоў і літаратараў, прафесійных крытыкаў і проста аматараў чытання, гасцей свята літаральна з усяго свету
🖋Як расказаў Уладзімір Паўлавіч, першыя спробы пяра ён пачаў яшчэ ў школьныя гады. Нарадзіўся ў Карбаўскім, невялікай вёсачцы, на той час з адзінаццаці двароў. І адтуль бярэ пачатак увесь творчы патэнцыял нашага самабытнага аўтара, які з маленства быў цікаўным да прыроды і яе з’яў, а кнігу палюбіў яшчэ задоўга да таго, як навучыўся чытаць.
🔚Наогул жа перыяд работы нашага дарагога калегі ў раённай газеце быў настолькі насычаны рознымі падзеямі, што можна цяпер і мемуары напісаць. Але ж, пакінем гэтую прапанову на разгляд уласна самаго аўтара. Гэта ж па сутнасці цэлая эпоха ў жыцці. Уладзімір Несцяровіч быў і карэспандэнтам, і загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі. Жыццё багатае на падзеі, старажылам раёнкі зараз прыемна ўспомніць калегу-журналіста, з якім давялося працаваць, а маладзейшым супрацоўнікам ёсць з каго браць добры прыклад. А ўсім разам павіншаваць з новай кнігай і прафесійным святам – Днём друку – і пажадаць здароўя, доўгіх гадоў жыцця, далейшага плёну ў творчасці і светлых, добрых, радасных дзён!
Мы в соцсетях & RSS