Экскурс-падарожжа "Багушэвічы: ад мястэчка да аграгарадка"

02.05.2026

Супрацоўнікі Багушэвіцкай СІБК правялі для супрацоўнікаў Бярэзінскага аддзялення "Беларусбанка" экскурс-падарожжа "Багушэвічы: ад мястэчка да аграгарадка". Падчас мерапрыемства ў гасцей была магчымасць пазнаёміцца з помнікам архітэктуры ХІХст., дзеючым храмам, Касцёлам Божага цела, які будаваўся ў якасці усыпальніцы шляхетнага роду Свентаржэцкіх. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй праваслаўнага святара Данііла Канапасевіча, якая сплятаецца з гіторыяй касцёла і сям'і Свентаржэцкіх. Таксама яны даведаліся аб тым, што сеняшні невялікі аграгарадок - равеснік Беразіно і мае шматвекавую гісторыю, падчас якой змянялася ўлада, але заўседы заставаліся працавітыя і таленавітыя людзі, якія нараджаліся і жылі ў Багушэвічах. Не прамінулі яны і трагічных часоў Вялікай Айчыннай вайны, калі ў Багушэвічах знаходзілася яўрэйскае гета, якое бачыла смерць і катаванні мясцовых жыхароў і яўрэяў з суседніх вёсак. З гэтай нагоды наведалі памятны знак ахвярам гета, усталяваны ў аграгарадку і ўсклалі кветкі. Не прамінулі і помнік першаму камсамольцу Бярэзіншчыны Мікалаю Рыбачонку. Таксама яны наведалі месца пахавання мясцовых жыхароў, партызанаў і воінаў Савецкай арміі, якія загінулі з 1941 па 1944гг, якім таксама ўсклалі кветкі. Напрыканцы экскурсіі супрацоўнікі "Беларусбанка" наведалі Багушэвіцкую СІБК, дзе пазнаёміліся з вядомымі нараджэнцамі і слаўнымі жыхарамі аграгарадка, а таксама з кнігамі, у якіх узгадана цікавая гісторыя Багушэвіч.

поделиться в: