Ну вось і надышло першае з майскіх святаў. Памятаеце, якое?! 1 мая ў Беларусі адзначаецца Свята працы, якое з’яўляецца агульнарэспубліканскім святочным днём. Першамай сімвалізуе сяброўства і згуртаванасць усіх людзей, хто ўносіць важкі ўклад у развіццё нашай краіны. Як заўсёды, у ГУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” Вас чакае выстава “Май, мир,труд!”. На ёй прадстаўлены біяграфічныя даведнікі пра нараджэнцаў Бярэзінскага раёна, уганараваных залатым медалём ”Серп і молат”, удастоеных звання Героя Сацыялістычнай Працы. Нарысы дапамогуць убачыць праз лёсы землякоў глыбінныя вытокі працоўнай доблесці, адчуць гонар і духоўную блізасць з землякамі,якія праславілі Бярэзіншчыну далёка за яе межамі.
Вас чакае выстава “Май, мир,труд!”
30.04.2026
Мы в соцсетях & RSS