У Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб у межах праграмы “Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора” пачаліся сустрэчы клуба садавода-агародніка “Ураджайныя соткі”. Першае пасяджэнне клуба - гадзіна карысных парад “Лекі з прыроднай аптэкі” было прысвечана Сусветнаму дню здароўя. Нашы наведвальніцы пазнаёміліся з лекавымі раслінамі, якія павінны быць у кожнай аптэчцы, даведаліся аб тым, якія з іх можна нарыхтоўваць у прыродзе, а якія – лепей вырасціць на прысядзібным палетку. Удзельнікам мерапрыемства была прэзентавана вітрына зялёнай аптэкі “Прырода дорыць здароўе”, на якой прадстаўлена літаратура аб лекавых раслінах, іх ужыванні у лекавым харчаванні і касметалогіі.
Сустрэчы клуба садавода-агародніка “Ураджайныя соткі”
25.04.2026
Мы в соцсетях & RSS