Пятніца смутку і жалобы “Незагойнаю ранай нам Чарнобыль баліць”

24.04.2026

Да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС у Багушэвіцкай СІБК адбылася пятніца смутку і жалобы “Незагойнаю ранай нам Чарнобыль баліць”, якая пачалася ўрокам памяці “Чорны юбілей Чарнобыля” у Багушэвіцкай СШ. Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй атамнай энэргетыкі і інцыдэнтаў, якія яе суправаджалі амаль з самага моманту стварэння: ад бамбардыроўкі Хірасімы і Нагасакі да аварыі на Фукусімскай АЭС з-за землятрусу і цунамі. Таксама яны даведаліся аб подзвігу савецкіх ліквідатараў аварыі на ЧАЭС, у тым ліку аб нараджэнцы БССР Васілю Іванавічу Ігнаценка, маці якога знайшла сваю другую радзіму пасля адсялення з роднай вёскі Спярыжжа Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў Беразіно. Цікавым адкрыццем стаў факт, што сапраўдная гісторыя Васіля Ігнаценкі і яго жонкі Людмілы легла ў аснову сюжэта “Чарнобыльскай малітвы” Святланы Алексіевіч і эпізода з серыяла “Чарнобыль”. І зараз, калі сусвет зноўку стаіць на мяжы атамнай катастрофы, дзеці хвілінай маўчання ўзгадалі ўсіх пацярпелых  ад аварыі на ЧАЭС і далі слова зрабіць усё, каб атам быў сапраўды мірным і бяспечным.
Працягам пятніцы смутку і жалобы стала рэквіем-акцыя “След Чарнобыля на Бярэзінскай зямлі”, падчас якой адбыўся вечар успамінаў перасяленцаў “Чарнобыль зыначыў наш  лёс” з прэзентацыяй выставы “Пад знакам палыновай зоркі” на якой была прадстаўлена паэма нашай зямлячкі Г.Шчур “Палыновая зорка”. Падчас мерапрыемства прагучалі ўспаміны перасяленкі з в.Карма-Пайкі Краснапольскага раёна Магілеўскай вобл. Несцярэнка Яўгеніі Міхайлаўны і нараджэнкі в.Ушакі Чэрыкаўскага раёна Магілеўскай вобл. Баравой (у дзяв. Максіменка) Таццяны Міхайлаўны, якія знайшлі прытулак у Багушэвічах.
І ў заканчэнні чытачы бібліятэкі паўдзельнічалі ў раённых анлайн-чытаннях “Незагойнаю ранай нам Чарнобыль баліць” падчас якіх прагучаў верш Г.Шчур “Палыновы сум” у выкананні жыхаркі в.Багушэвічы Рыты Анатольеўны Яфрэменка і верш Э.Акуліна “Ад чаго ты самотны, бусел?” у выкананні навучэнкі Багушэвіцкай СШ Паліны Хадорчанка

поделиться в: