У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё!» і пятніцы смутку і жалобы “Незагойнаю ранай нам Чарнобыль баліць” да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» з вучнямі старэйшых класаў адбылася прэзентацыя адной кнігі «І. Шамякін. Злая зорка».
Пачынаецца раман на аптымістычнай ноце — вяселле ў сям’і Пустаходаў і Пыльчанкаў. Глеб і Ірына рыхтуюцца да свайго свята, але жаніху даводзіцца з’ехаць з вяселля. Ён інжынер на Чарнобыльскай АЭС, і ў дзень вяселля даведваецца, што на станцыі пажар. Глеба не выклікаюць, ды і ўвогуле не чуваць, наколькі сур’ёзная сітуацыя, але ён сумленны працаўнік, таму вырашае ехаць сам. Хлопец яшчэ не ведае, што такая ініцыятыўнасць можа каштаваць яму жыцця. Як і не ведалі іншыя людзі, якія ў той час накіраваліся нібыта на тушэнне пажару… Да таго ж уся сям’я апынаецца ў зоне адсялення, і гэта таксама вельмі цяжка — растацца з месцам, дзе нарадзіўся і вырас.
Раман «Злая зорка» рэалістычны, добра паказвае атмасферу таго часу і не прыхарошвае сітуацыю.
“Незагойнаю ранай нам Чарнобыль баліць”
24.04.2026
Мы в соцсетях & RSS