Патрыятычная пятніца “Зберагальнікі памяці – помнікі”

17.04.2026

Да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў ў Багушэвіцкай СІБК адбылася патрыятычная пятніца “Зберагальнікі памяці – помнікі”, падчас якой прайшло экскурс-падарожжа “Вежы глядзяць праз стагодзі” да капліцы Свентаржэцкіх у Багушэвічах. Падчас вандроўкі да дзеючага касцела рымска-каталіцкай царквы дзеці даведаліся пра цікавыя факты з гісторыі нашага аграгарадка, разгледзелі карту 20-ых гадоў ХХ стагоддзя. Таксама яны дазналіся аб тым, што наш касцёл у некатурым родзе – літаратурная “знакамітасць”, бо падзеі, якія на самой справе адбываліся ў маёнтку Свентаржэцкіх, сталі часткай сюжэта знакамітага рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
Працягам патрыятычнай пятніцы стаў інфарм-дайджаст “Стаіць на вёсцы помнік” ля помніка першаму камсамольцу Бярэзіншчыны Мікалаю Рыбачонку, які трагічна загінуў ад рук ворагаў Савецкай улады. Таксама дзеці пазнаёміліся з краязнаўчымі матэрыяламі, якія тычацца гісторыі нашага населенага пункта

поделиться в: