У рамках патрыятычнай пятніцы ”Зберагальнікі памяці-помнікі” да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў на працягу дня наведвальнікам чытальнай залы ДУК ”Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прапанавалася азнаёміцца з падборкамі краязнаўчых матэрыялаў кніжнай выставы “Імя на абеліску”, дзе прадстаўлены кніжныя выданні і дас’е ”Помннікі і памятныя мясціны Бярэзіншчыны”. Цікавасць землякоў выклікаў матэрыял пра ўдзельніка беларускага партызанскага руху на Бярэзіншчыне, французскага юнака Р.Дюбаста. Дапаўненнем да выставачных матэрыялаў гучалі паведамленні інфарм-дайджаста ”Помнікі бессмяротнай славы на Бярэзіншчыне”, яны даносілі цікавыя факты аб мясцінах памяці, героях Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на тэрыторыі Бярэзінскага раёна.
Кніжная выстава “Імя на абеліску”
17.04.2026
Мы в соцсетях & RSS