16 красавіка ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» адбыўся Дзень беларускай казкі «Казкі вучаць дабрыні». Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні пачатковых класаў. Мэта мерапрыемства – папулярызацыя беларускай дзіцячай кнігі, беларускага фальклору.
Да ўвагі прысутных быў зроблены літаратурны агляд казак для дзяцей майстроў беларускай літаратуры, а таксама вуснай народнай творчасці, сярод якіх зборнікі літаратурных казак «Сінявочка», «Кветка шчасця», «Чароўнае слова», і беларускіх народных казак «Зборнік беларускага фальклору», «Жывая крыніца. Вусная народная творчасць», «Крынічка народнай творчасці».
Да ўвагі прысутных была зроблена рэклама адной кнігі “А.Лемеш. Самыя добрыя казкі”, дзе сабраны казачныя гісторыя, якія фарміруюць у дзяцей навыкі маральна-этычных паводзін.
Мерапрыемства дало магчымасць дзецям быць бліжэй да роднага слова, пазнаёміцца з багатым светам беларускай казкі.
Мы в соцсетях & RSS