На базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі адбыўся конкурс інсцэніраванай байкі, прымеркаваны да 130-годдзя беларускага байкапісца К.Крапівы “Байка – гэта жыццё ў мініяцюры”. У арт-паказе баек масцітага класіка гэтага жанру прынялі ўдзел бібліятэкары аграгарадкоў і райцэнтра, здзіўлялі разнастайнасцю рэпертуару, артыстызмам, валоданнем беларускай мовай, касцюміраваным ўвасабленнем сюжэтаў. Выступалі па-асобку і з’яднаўшыся ў творчыя дуэты і трыа. Выступленні ацэньвала народнае журы з вылучэннем уладальніка прыза глядацкіх сімпатый. Ім стала бібліятэкар Брадзецкай установы культуры І.Л.Сакава за ўвасабленне персанажу байкі “Ганарысты парсюк”. За артыстызм адзначаны заахвочвальнымі прызамі супрацоўнік дзіцячага сектара А.Васількова і бібліятэкары Паплаўскай і Пагосцкай бібліятэк В.Наскавец і В.Валчкова. Калаўрот баек стаўся ажыўленым, вясёлым, сатырычна дасціпным і злабадзёным, сцвердзіўшы, што байка не старэе і заўсёды папулярная ў народзе.
Конкурс байкi
16.04.2026
Мы в соцсетях & RSS