Да 140-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка З.Бядулі (23.04) і да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі (2.04) супрацоўнікі Багушэвіцкай бібліятэкі-клуб правялі ў мясцовай школе урок маральнасці “Бяздушша губіць нас” па апавяданню З.Бядулі “На каляды к сыну” для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Спачатку рабяты даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, затым прааналізавалі твор і пераканаліся, што не трэба губляць сувязі з людзьмі, якія пражываюць цяжкае жыццё, асабліва, калі гэта твая маці альбо родныя і блізкія людзі. Герой апавядання Лаўручок аказаўся бяздушным, бессардэчным чалавекам, сустрэча з сынам прынесла маці, якая зрабіла ўсе для лепшай долі свайго сына, горкае расчараванне. Маці ў кожнага адна і яе трэба берагчы, паважаць, любіць... Імклівы бег нашага часу не павінен разарваць кола абавязкаў, якім маладосць звязана са старасцю.
Да 140-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка З.Бядулі
13.04.2026
Мы в соцсетях & RSS