У межах праграмы “Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора” да Сусветнага дня здароўя ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб ладзілася беларуская пятніца “Бярэзіншчына: тэрыторыя здароўя”. Народная школа здароўя “Сакрэтная формула” для сталых наведвальнікаў бібліятэкі ўключала абмен разважаннямі аб неабходнасці захавання актыўнасці, сяброўскіх сувязяў, цікавасці да жыцця, псіхічнай устойлівасці для падтрымкі здароўя . Была прэзентавана вітрына зялёнай аптэкі “Прырода дорыць здароўе”, дзе былі прапанаваны 12 лекавых раслін, якія пашыраны ў беларускай прыроде і ў нашых садах і агародах. Наведвальнікі народнай школы здароўя змаглі пазнаёміцца з іх лекавымі ўласцівасцямі, умовамі нарыхтоўкі, захавання і ўжывання, а таксама разгледзець батанічныя малюнкі і нават лекавую сыравіну. Пашырыць свае веды аб лекавых раслінах было прапанавана з дапамогай выставы літаратуры.
Лагічным працягам пятніцы здароўя стаў вечар пытанняў і адказаў “Ваша здароўе – наша справа” з удзелам дапаможцы ўрача Багушэвіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Баган Дар’і Васільеўны. Яна звярнула ўвагу прысутных на неабходнасць своечасавага праходжання дыспансерызацыі, пракантралявала артэрыяльны ціск прысутных і дала рэкамендацыі па правільнаму яго самастойнаму вымярэнню, азнаёміла з графікам работы мясцовай амбулаторыі і раённай бальніцы, спектарам медыцынскіх паслуг насельніцтву. Карысныя парады ўключала прапанаваная бібліятэкарам падборка літаратуры аб захаванні здароўя, аб ЗЛЖ і аб падтрымцы добрага самаадчування пры хранічных захворваннях.
У межах праграмы “Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора”
10.04.2026
Мы в соцсетях & RSS