У межах Тыдня моды на здароўе “Быць здаровым – модна!” культарганізатар Багушэвіцкай бібліятэкі-клуб правяла ў мясцовым дзіцячым садку пазнавальную гульню “Тры правілы здароўя”. Падчас яе гучалі радкі з твораў К.Чукоўскага “Майдадыр”, “Айбаліт” і “Робін-Бобін”. Спадарыня Майдадыр пазнаёміла дашкольнікаў з правіламі лічнай гігіены, у гульнёвай форме дзеці замацавалі навыкі правільнага мыцця рук, а потым зрабілі зарадку. Таксама дзеці паразважалі аб тым, як правільна харчавацца, і згулялі ў гульню “Ядомае – неядомае".
“Быць здаровым – модна!”
10.04.2026
Мы в соцсетях & RSS