У межах тыдня моды на здароў’е “Быць здаровым – модна!”

09.04.2026

У межах тыдня моды на здароў’е “Быць здаровым – модна!” у Багушэвіцкай бібліятэке-клуб прайшла прэстыж-акцыя “Школьніку не да твару шкодныя звычкі”. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі негатыўны ўплыў на фарміраванне асобы шкодных звычак: алкагалізму, палення цыгарэт і парэння вэйпаў, гульневай залежнасці, брыдкаслоўя. Дзяўчаты падзяліліся мастацкімі творамі, якія дапамаглі ім спыніцца і не зрабіць першы крок да нездаровых звычак. Пасля невялікай інсцэніроўкі падлеткі разам вывелі формулу: Здаровае і шчаслівае жыццё = Жыццё + Карыснае і сбалансаванае харчаванне + Фізічная актыўнасць + Правільны рэжым адпачынку і актыўнасці + Добрыя сябры – Шкодныя звычкі.

поделиться в: