Пасяджэнне клуба “Беразавічок”

06.04.2026

Чарговае пасяджэнне клуба “Беразавічок”, прысвечанае Сусветнаму дню Зямлі, які адзначаецца 22 красавіка, прайшло ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб. У ходзе экалагічнага квэсту “Мая цудоўная дзівосная зямелька” каманды “Прыродаведы” і “Вартаўнікі лесу” паспаборнічалі на станцыях “Флора”, “Сартыроўка смецця”, “Вадзяная”, адказвалі на пытанні віктарын. На апошняй станцыі “Па старонках "Чырвонай кнігі” дзеці атрымалі заданні на творчасць і артыстызм. Яны павінны былі з дапамогай “Чырвонай Кнігі” правільна расфарбаваць розных рэдкіх ахоўных жывёл, птушак, раслін, а пасля абраць адну істоту з прапанаваных на малюнках і паказаць аб ёй пантаміму, каб іншая каманда магла здагадацца, аб кім ідзе гаворка.

поделиться в: