У беларускамоўную літаратурную пятніцу “Жыве ў народзе гумар” пад лейтматывам “Калі народ смяецца - значыць, весела жывецца!” у Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшла трыбуна гумару “Байка з бярэзінскай прапіскай” па творчасці земляка Міхася Скрыпкі, беларускага пісьменніка, паэта – сатырыка, байкапісца, ураджэнца в.Месціна.
Бібліятэкар у інсцэніраванай форме азнаёміла прысутных з байкамі слыннага пісьменніка. Мерапрыемства прайшло на гумарыстычнай ноце, весела і цікава.
Трыбуна гонару
03.04.2026
Мы в соцсетях & RSS