Жыве ў народзе гумар

03.04.2026

У фармаце беларускамоўнай літаратурнай пятніцы “Жыве ў народзе гумар” рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё!» ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” вучням 10 класа мясцовай школы была прадстаўлена трыбуна гумару «Смехам па агрэхах». Агучана рэклама кнігі “Беларускія байкі”, з якой вучні даведаліся, адкуль да нас прыйшла байка, як яна развівалася і ў чым яе сутнасць. У кнізе прадстаўлены вясёлыя, дасціпныя, з’едлівыя і мудрыя творы беларускіх байкапісцаў: Кандрата Крапівы, Уладзіміра Корбана, Эдуарда Валасевіча, Міхася Скрыпкі, Уладзіміра Правасуда, Міколы Вяршыніна і іх папярэднікаў: Дамініка Рудніцкага, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых. Далей вучні самастойна выбралі для сябе аўтара і байку для гучнага чытання. Гучалі байкі К.Крапівы “Дзед і баба”, У. Корбана “Пчала і ружа”, Э. Валасевіча “Гусак-спрытнюга”, М. Скрыпкі “Асёл на імянінах”, М. Вяршыніна “Вераб’іны ўклад”.
Мерапрыемства прайшло весела, цікава, пазнавальна, з карысцю для кожнага .

поделиться в: