Чытаем адзін аднаму – чытаем па крузе

02.04.2026

Штогод 2 красавіка, у дзень нараджэння вялікага дацкага казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсэна, свет адзначае Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. З гэтай нагоды і ў рамках акцыі «Літаратурная прадлёнка» у Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» з выхаванцамі групы падоўжанага дня адбыліся літаратурныя гонкі «Чытаем адзін аднаму – чытаем па крузе». Дзіцячай аўдыторыі быў прадстаўлены літаратурны агляд кніг майстроў беларускай і сусветнай літаратуры, сярод якіх творы Х.К. Андэрсэна, Братоў Грым, А. Ліндгрэн, Ш. Пяро, В. Катаева, В. Мядзведзева, К. Чукоўскага, В. Драгунскага, М. Пазнякова, Н. Галіноўскай, Э. Агняцвет, Г. Аўласенкі. Далей адбылося гучнае чытанне твора Віктара Драгунскага «Дзяніскіны расказы» і дзеці з задавальненнем слухалі пра вясёлыя прыгоды школьніка Дзяніса Караблёва, выказвалі свае меркаванні аб падзеях, дзяліліся ўражаннямі, распавядалі аб сваіх неверагодных выпадках і прыгодах.

поделиться в: