Беларускамоўная краязнаўчая пятніца “Роднае-народнае”

28.03.2026

Беларускамоўная краязнаўчая пятніца “Роднае-народнае”. У бібліятэку любяць прыходзіць і дарослыя і дзеці, бо бібліятэкар заўсёды знойдзе, чым заняць наведвальнікаў, якую кнігу параіць. Бібліятэка - гэта месца зносін, шчырых размоў, сустрэч з сябрамі. Тут можна заняцца сваім каханым захапленнем і пазнаць шмат новага і цікавага. У рамках праграмы "Сельская ўстанова культуры - сацыякультурная прастора" у Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшла краязнаўчая гадзіна “Кулінарныя рэцэпты вясковых страў” з удзелам вяскоўцаў. Таксама па гэтай тэме была прадстаўлена кніжная выстава. Такія сустрэчы даюць магчымасць пагутарыць, абмяняцца меркаваннямі, падзяліцца творчымі ідэямі, а паэтычныя радкі, прыгожая музыка і духмяная гарбата, яшчэ больш "сагрэлі" сустрэчу. Усе прысутныя атрымалі масу добрых уражанняў і кожны ўзяў упадабаную кнігу для хатняга чытання.

поделиться в: