Напрыканцы Нядзелі дзіцячай кнігі

28.03.2026

27 сакавіка Напрыканцы Нядзелі дзіцячай кнігі бібліятэкар Багушэвіцкай СІБК правяла хвілінку радаснага чытання "Паэтычным радком прыйде казка ў дом" для выхаванцаў Багушэвіцкага дзіцячага садка. Падчас мерапрыемства, прысвечанага Сусветнаму дню паэзіі, які адзначаўся 21 сакавіка, дзеці пазнаёміліся з творчасцю лепшых дзіцячых паэтаў: К.Чукоўскага, С.Маршака, С.Міхалкова, А.Барто, а таксама беларускіх аўтараў В.Віткі, А.Разумоўскай, В.Паліканінай.

поделиться в: