Падарунак ад аўтара

27.03.2026

Падчас праекту “Кожная пятніца – роднае, сваё”, які зараз працягваецца па ўсёй краіне. У Бярэзінскай раённай бібліятэцы праходзіць прэзентацыя зборніка вершаваных твораў члена Беларускага саюза журналістаў, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Несцяровіча “Святло вачэй”, які сам аўтар падараваў бібліятэцы. Гэта выданне – сапраўдны падарунак чытачам Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі і ўсім прыхільнікам творчасці Уладзіміра Паўлавіча. У зборнік увайшлі глыбока лірычныя, эмацыянальныя паэмы і вершы, героі якіх маюць аўтабіяграфічныя рысы, а таксама тэксты песень на рускай і беларускай мовах, што падкрэслівае багацце і шматграннасць творчасці паэта.
Уладзімір Несцяровіч аўтар вядомых паэтычных зборнікаў: «Сто дарог», «Даль моя близкая», «Непрыручанае рэха», «Эпоха русалкі», «Круты ўзлет», «Не гром нябесны».  Яго творчасць адзначана ўдзелам і перамогамі ў шматлікіх літаратурных конкурсах, ён – лаўрэат абласнога конкурса літаратурнай творчасці ветэранаў, фіналіст IX Міжнароднага конкурса лірыка-патрыятычнай паэзіі. Зборнік “Святло вачэй” не толькі літаратурная падзея, але і адлюстраванне мнагаграннай асобы, чыя творчасць працягвае натхняць, абуджаючы ў сэрцах святло надзеі і прыгажосці.

поделиться в: