Падчас краязнаўчай пятніцы “Сваё мілей, чым пазычанае” у Багушэвіцкай СІБК прайшла краязнаўчая гадзіна "Кулінарныя рэцэпты вясковых страў" для наведвальніц бібліятэкі. Удзельніцы мерапрыемства дазналіся, чаму кісель раней быў стравай, а не напоям, і з чаго яго гатавалі, якія традыцыйныя святочныя стравы гатавалі нашы продкі на Каляды і Вялікдзень, а таксама даведаліся якія расліны акрамя шчаўя, дапамагалі выжываць нашым продкам вясной, калі скончвалася мінулагодняя гародніна. Яны пазнаёміліся з харчовай каштоўнасцю крапівы і сніткі і рэцэптамі салатаў і гарачых страў з выкарыстаннем гэтых траў. Не замінулі ўзгадаць і любімыя напоі нашых продкаў: ўзвар, квас і бярозавік. З гэтай нагоды Алена Пяткевіч прачытала цудоўны верш К.Камейшы “Бярозавік для дваіх”. Таксама нашы госці падзяліліся сваімі улюбёнымі рэцэптамі традцыйных страў, якія захаваліся у іх сем’ях ад матуль і бабуль.
Падчас краязнаўчай пятніцы “Сваё мілей, чым пазычанае”
27.03.2026
Мы в соцсетях & RSS