26 сакавіка ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» з удзельнікамі выхаваўча-аздараўляльнага лагера «Усмешка» праведзена акцыя «Прачытай залпам». Мэта мерапрыемства – папулярызацыя беларускай дзіцячай кнігі. Да ўвагі наведвальнікаў была прапанавана выстава дзіцячых кніг “Чытаем беларускае”, зроблены літаратурны агляд.
Далей дзеці самастойна знаёміліся з кнігамі на роднай мове, з цікаўнасцю вывучалі анатацыі, разглядалі малюнкі, чыталі ўрыўкі з твораў, дзяліліся ўражаннем, абмяркоўвалі сюжэты і незвычайных героеў.
Мерапрыемства дало магчымасць дзецям быць бліжэй да роднага слова, пазнаёміцца з багатым светам беларускай літаратуры. Гэта момант пагрузіцца ў разнастайнасць беларускай літаратуры, адчуць асалоду і перанесціся ў захапляльны свет беларускага мастацкага слова.
Мы в соцсетях & RSS