Канікулы разам з бібліятэкай. На вясновых канікулах бібліятэкар Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прапануе сваім юным чытачам правесці кожны дзень цікава і карысна разам з кнігай і бібліятэкай. Для дзяцей была праведзена гульня-падарожжа "Па старонках любімых кніг". Дзеці пазнаёміліся з цікавымі кнігамі. Гэта кнігі пра жывёл і прыроду, казкі, кнігі пра патрыятызм і Радзіму. Таксама дзеці адгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі з розных дзіцячых твораў.
Мы в соцсетях & RSS