Акцыя памяці

24.03.2026

“Званы Хатыні на Бярэзінскай зямлі”. Пад такой назвай прайшла акцыя памяці ў Паплаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раенная бібліятэка”. Школьнікі даведаліся аб трагічным лёсе вескі Баравіно. 28 лістапада 1942 г. эсэсаўскі батальен пад камандаваннем Дырлевангера ўчыніў жорсткую расправу: знішчана 208 жыхароў, з 77 двароў, спалена 76. Пасля вайны вёска адноўлена. Пра вёску Мікулічы, якую немцы спалілі ў 1944 г. Пра веску Паплавы, якая ў час вайны часткова была спалена. Пра шмат іншых вёсак нашага раёна.

Пазнаеміліся з кнігай “Выпрабаваныя агнем”. Школьнікам былі прадстаўлены споведзі  ўцалелых жыхароў вогненных весак, якія змешчаны ў гэтай кнізе.

поделиться в: