Журботныя даты беларускага календара – 22 сакавіка – Дзень памяці ахвяраў Хатынскай трагедыі. Метраном памяці – званы Хатыні і назвы 6 бярэзінскіх вёсачак, спаленых акупантамі ў гады вайны разам з жыхарамі: Баравіно, Краснае, Тоўсціца, Вайціхова, Уцешына, Клешчыцы. Успаміны ацалелых у той вогненнай віхуры людзей - гнеўнае абвінавачванне вайне, пачуць іх – надзвычай важна, каб помніць, не дапусціць паўтарэння трагедыі. У ходзе выязной акцыі “Дарогамі спаленых вёсак” супрацоўнікі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прадставілі навучэнцам Паплаўскай СШ тэатр маналога “Нас спалілі разам з вёскай” з серыяй пякучых аповедаў відавочцаў іахвяраў трагедыі ў спалучэнні краязнаўча-архіўных матэрыялаў і мастацка-дакументальнайкнігі А. Адамовіча, Я. Брыля , У. Калесніка “Я з вогненнай вёскі”. Споведнаяформа дазволіла сучаснікам вастрэй адчуць боль ахвяраў акупацыі роднага краюфашысцкімі карнікамі. Маналогі гучалі як рэквіем, напаўняючы сэрцы слухачоў смуткамі болем, абвостраным пачуццём нянавісці да вайны.
Метраном памяці – званы Хатын
22.03.2026
Мы в соцсетях & RSS