Прэзентацыя ўнікальнага дакументальна-біяграфічнага выдання "Наш Прэзідэнт"

20.03.2026

У Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” адбылася прэзентацыя ўнікальнага дакументальна-біяграфічнага выдання "Наш Прэзідэнт". Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і ўяўляе сабой глыбокае даследаванне яго ролі ў станаўленні і развіцці сучаснай Беларусі. У кнізе не толькі дакументальна-біяграфічныя нарысы, але і шмат дакументаў, копій, фатаграфій з розных СМІ, архіваў Адміністрацыі Прэзідэнта і прэс-службы кіраўніка дзяржавы. Таксама да Дня памяці ахвяраў Хатынскай трагедыі ў бібліятэцы прашла акцыя памяці “Званы Хатыні – памяці набат” з прэзентацыяй самавыдатаўскага краязнаўчага даведніка “Выпрабаваныя агнём”, пра бярэзінскія вёскі з лёсам Хатыні, карты-схемы “Бярэзінскія Гарыні”.

поделиться в: