Падчас беларускамоўнай краязнаўчай пятніцы “Роднае-народнае” у Багушэвіцкай СІБК прайшла трыбуна рэкламы "Кацюша родам з вёскі Багушэвічы" для школьнікаў. Дзеці пазнаёміліся з аўтэнтычным варыянтам адной з самых вядомых песень часоў ВАВ, які склаўся ў гуртку падпольчшыкаў Багушэвіч, параўналі яго з арыгінальным тэкстам і нават спелі песню разам. Пасля адбылася літаратурная трыбуна байкі “Усміхнемся разам з класікам”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння народнага паэта БССР Кандрата Крапівы. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі біяграфіі выдатнага беларускага байкапісца і драматурга, які сваей трапнай сатырычнай мовай выкрываў хібы і заганы сваіх сучаснікаў. Аднак, як паказаў час, большасць яго твораў актуальна і сёння, бо людская натура нязменна. Удзельнікі мерапыемтва па ролях прачыталі неўміручыя байкі “Дзед і баба”, “Дыпламаваны баран”, “Жаба ў каляіне”, “Мода”, “Саманадзейны конь”. Таксама дзецям было прапанавана акно рэкламы “Міхась Скрыпка – творчы пабрацім К.Крапівы”, дзякуючы якому дзеці пазнаёміліся з творчасцю нашага земляка, пісьменніка-байкапісца Міхася Скрыпкі.
Падчас беларускамоўнай краязнаўчай пятніцы
20.03.2026
Мы в соцсетях & RSS