21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі

20.03.2026

21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі. Свята адзначаецца з 1999 года па рашэнні ЮНЕСКА з мэтай «надаць новы імпульс і новае прызнанне нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным паэтычным рухам». Паэзія – гэта адзін з асноўных тыпаў мастацтва слова, эмацыянальна-вобразная вершаваная творчасць, якой уласцівы шырокае ўжыванне адмысловых слоўных вобразаў, настроенасць на яркія, прыгожыя, гарманічна выказаныя пачуцці і думкі. Геніяльны Леанарда да Вінчы называў яе «жывапісам, які чуеш», а нямецкі пісьменнік Іаган Гердэр «музыкай душы». Здабыткі старабеларускай паэзіі памнажаліся на працягу многіх стагоддзяў плёнам працы шматлікіх майстроў вершаванага слова. Найлепшым жа нацыянальным песнярам прысвойваецца ганаровае званне народнага паэта. Першымі народнымі паэтамі Беларусі сталі Янка Купала і Якуб Колас. Пазней гэтае званне атрымалі Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка, Ніл Гілевіч і Рыгор Барадулін. Зборнікі іх вершаў прадстаўлены на тэматычнай выставе ”Зоркі беларускай паэзіі” аформленай" у Бярэзінскай раённай бібліятэцы.

поделиться в: