Да Тыдня памяці вёсак, спаленых у гады вайны ў Багушэвіцкай СІБК адбылася гадзіна памяці “Выпрабаваныя агнем: вогненныя сестры Хатыні” для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра жудасны лёс соцень беларускіх вёсак, спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны, сярод якіх 64 вёскі Бярэзінскага раёна. Яны дазналіся, што поўнасцю зруйнаваны былі 11 вёсак нашага раёна, але жыццё аднавілася толькі ў 10 з іх. Таксама удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з літаратурай аб ванных часах на зямлі Беларусі. Дзеці былі ўражаны цяжкімі іспытамі, якія прыйшліся на долю нашага народа і пакляліся, што заўсёды будуць стаяць на варце міра і дабрабыту нашай краіны. Хвілінай цішыні яны ўшанавалі памяць усіх загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Гадзіна памяці
20.03.2026
Мы в соцсетях & RSS