Літаратурныя гонкі

20.03.2026

У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё!» і беларускамоўнай краязнаўчай пятніцы “Роднае-народнае” ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” з вучнямі 4 класа прайшлі літаратурныя гонкі “Чытаем байкі земляка”, па творчасці пісьменніка-сатырыка Міхася Скрыпкі.
На пачатку мерапрыемства адбылася трыбуна гонару “Сатырык “Залатое пяро”, з якой дзеці даведаліся аб жыцці і творчасці знакамітага зямляка.
Далей дзецым быў прапанаваны падбор твораў аўтара, і яны самастойна змаглі выбраць для сябе байку для гучнага чытання.
Гучалі байкі “Апанас”, “Асёл на імянінах”, “Свіння і Баран”, “Воўк-гуманіст” і іншыя.
Мерапрыемства прайшло весела, цікава, пазнавальна. Слухаючы байкі свайго земляка дзеці даведваліся, ад якіх рыс характару трэба пазбаўляцца.

поделиться в: