Да Дня праваслаўнай кнігі ў Багушэвіцкай СІБК прайшла інфарміна "Унія – значыць “яднанне”" для наведвальнікаў бібліятэкі. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся цікавыя звесткі аб такой унікальнай з’яве, як Берасцейская унія 1596г., на падставе якой на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўзнікла незвычайнае спалучэнне рэлігійных канфесій. Таксама яны атрымалі магчымасць пазнаёміцца з міні-кніжкай “Чалавек-сонца Францыск Скарына”, якая ўтрымлівае рэпрынтныя старонкі кнігі “Бібліі” Францыска Скарыны, якая выдавалася ў Празе з 1517 па 1519гг. Па словах уніяцкага архімандрыта Антонія Селявы, аўтара палемічнай кнігі Anteleuchus (Вільня, 1622), «Перад уніяй (Берасцейскай царкоўнай уніяй 1596 года) быў Скарына, які для вас друкаваў у Празе кнігі па-руску».
Да Дня праваслаўнай
17.03.2026
Мы в соцсетях & RSS