Страшная трагедыя вайны - спаленыя разам з жыхарамі вёскі. 22 сакавіка — журботны дзень памяці ахвяраў Хатынскай трагедыі: каб ведалі, памяталі, не дапусцілі паўтарэння падобнай трагедыі. У ходзе акцыі “Кнігі — званы памяці” праекта Бярэзінскай раённай бібліятэкі “Жывая кніга” бібліятэкары прадставілі старшакласнікам СШ № 2 г. Беразіно літаратурны рэквіем “Галасы вогненных вёсак” пад агульным лейтматывам “Памяць аб вайне нам кнігі зберагаюць”. У аснову арт-прадстаўлення былі пакладзены мастацка-дакументальныя творы А. Адамовіча “Хатынская аповесць”, Б. Сачанкі “Апошнія і першыя”, І. Сачука “І сніцца мне матуля і вайна”, С.Лобач “Маці Божая, адвядзі ад вайны” , якія малююць жорсткае аблічча вайны, гучаць як сведчанні-абвінавачванні. Прадстаўленыя ад першай асобы пякельныя споведзі ахвяраў спаленых вёсак узмацнялі ўспрыманне жудаснай праўды ў гісторыка-дакументальнай і мастацка-вобразнай сапраўднасці. Рэквіем-маналогі напаўнялі сэрцы юных сучаснікаў абвостранным пачуццём нянавесці да вайны іжаданнем жыць у мірным, спакойным свеце.
Літаратурны рэквіем па спаленых вёсках
16.03.2026
Мы в соцсетях & RSS