Рэйтынг пятніца “Гонару прычына – беларуская жанчына”

16.03.2026

Працягам рэйтынг пятніцы “Гонару прычына – беларуская жанчына”, у Багушэвіцкай СІБК стаў вечар паэтычнага чытання "Маці, сонца і вясна" для наведвальнікаў бібліятэкі. Мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню і Сусветнаму дню паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка, прыемна здзівіла нашых сталых наведвальніц, таму што прыгожыя вершы М.Багдановіча, В.Віткі, П.Пранузы і іншых беларускіх паэтаў аб вясне, жанчынах, любых матулях і бабулях для іх прачыталі навучэнцы Багушэвіцкай СШ. Паліна Хадорчанка прэзентавала ўсім удзельнікам мерапрыемства свой верш са зборніка “Краіна міру”, які змясціў паэтычныя творы вучняў, прадстаўленыя на Рэспубліканскім конкурсе паэзіі “Мір у душы – мір у краіне!”. Таксама падчас сустрэчы прагучалі віншаванні і добрыя пажаданні дзяцей дарагім жанчынам.

поделиться в: