Падчас рэйтынг пятніцы “Гонару прычына – беларуская жанчына”, прысвечанай Году беларускай жанчыны, у межах імідж-акцыі “Ад вясковага парога – у вялікі свет дарога”, у Багушэвіцкай СІБК прайшла гадзіна гонару "Гадаванкі вёскі ў свеце навукі" для наведвальнікаў бібліятэкі. Удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі нашых славутых зямлячак: кадыдата філалагічных навук, дацэнта Прашковіч Лідзію Іванаўну, якая нарадзілася у в.Гарадзішча, і доктара медыцынскіх навук, прафесара Ламака Лідзію Ціханаўну, нараджэнку Багушэвіч. Цікава, што абедзве Лідзіі зрабілі значны ўзнёсак у будучыню беларускіх дзяцей, бо дацэнт Прашковіч доўгі час працавала ў Магілёўскім педгагічным інстытуце, з’яўлялася загадчыкам кафедры філалогіі, атрымала ганаровае званне “Выдатнік адукацыі”, а прафесар Ламака прысвяціла свой навуковы пошук лячэнню дзіцячых сардэчна-сасудзістых паталогій, стаяла ля вытокаў стварэння РНПЦ “Маці і дзіця”.
Рэйтынг пятніца “Гонару прычына – беларуская жанчына”
13.03.2026
Мы в соцсетях & RSS