Бярэзінскі раён - маляўнічы куток Міншчыны. Бярэзінская зямля славіцца даўняй багатай гісторыяй, знакамітымі ўраджэнцамі і землякамі, сярод якіх нямала вядомых жанчын-навукоўцаў. У рамках беларускамоўнай пятніцы ”Кожная пятніца-роднае сваё” ў Бярэзинскай бібліятэцы прайшла імідж акцыя ”Жанчыны са знакам якасці”. Бібліятэкары знаёмілі наведвальнікаў з жыццёвым і творчым шляхам знакамітых не толькі ў Беларусі, а і далёка за межамі землячак Элеанорай іКапітонавай -доктарам медыцынскіх навук, Таццянай Бубенька - беларускім археолагам, кандыдатам гістарычных навук, Святланай Вінакуровай - філосафам, сацыёлагам, доктарам філасофскіх навук, экспертам савета пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншымі.
Імідж акцыя ”Жанчыны са знакам якасці”
13.03.2026
Мы в соцсетях & RSS