Гонару прычына – беларуская жанчына. У мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка аб'явіў 2026 год Годам беларускай жанчыны. Значнасць жанчыны ў сучасным свеце цяжка пераацаніць. У нашай краіне падтрымка жанчын - прыярытэтны напрамак дзяржаўнай палітыкі. Працавітасць, мудрасць і дабрыня беларускіх жанчын з'яўляюцца рухаючай сілай у сучасным грамадстве. У Беларусі створаны ўсе ўмовы, калі жанчыны могуць свабодна спалучаць кар'еру і сям'ю і быць ацэненымі за свае дасягненні. Сёння жанчыны паспяхова рэалізуюць сябе ў розных прафесійных абласцях. Беларуская жанчына - гэта перш за ўсё працаўніца, тая, хто не чакае асаблівых умоў, а робіць: клапоціцца, вырашае, падтрымлівае, стварае. Традыцыйна роля жанчыны цесна звязана з сям'ёй і выхаваннем дзяцей. І гэтая роля да гэтага часу застаецца адной з самых важных. У Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прадстаўлена фота-выстава да Года беларускай жанчыны, прысвечана жанчынам аграгарадка Брадец.
Гонару прычына – беларуская жанчына
13.03.2026
Мы в соцсетях & RSS