Ад вясковага парога – у вялікі свет дарога

13.03.2026

У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё!» і рэйтынг пятніцы “Гонару прычына – беларуская жанчына” ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” з вучнямі 7,9 класаў адбылася імідж акцыя “Ад вясковага парога – у вялікі свет дарога” прысвечаная доктару тэхнічных навук, прафесару, члену-карэспандэнту Расійскай акадэміі прыродазнаўства і Еўрапейскай акадэміі прыродазнаўства, нараджэнкі в. Пагост Ешчанка Людміле Сямёнаўне.
У 1966 годзе яна скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М. Кірава. Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным уневерсітэце з 1966 года, прафесар кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі. Аўтарка больш 250 навуковых работ, 80 вынаходстваў, 2 падручнікаў. У 2004 годзе ўзнагароджана знакам “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”, ў 2011 – падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

поделиться в: