Беларуская жанчына сімвал сілы і натхнення.
У беларускамоўную пятніцу “Гонару прычына – беларуская жанчына” да Года беларускай жанчыны у Паплаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прашла прэзентацыя выставы “Беларуская жанчына сімвал сілы і натхнення”. Жанчына ў Беларусі была не толькі захавальніцай хатняга ачага, але і прыкладам мудрасці, сілы духу і стварэння. Прэзентацыя праходзіла ў цёплай, давернай адмасферы, бібліятэкар дарыла шчырыя эмоцыі і нагоду ганарыцца жанчынамі Беларусі.
Мы в соцсетях & RSS